
«Каб добра валодаць любым музычным інструментам, трэба быць старанным і ўседлівым» – перакананая скрыпачка Маймуна.
Віртуозная выканаўца і галоўны дырыжор Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Юрый Галяс завіталі ў праграму «Настрой!» з вядучымі Янай Хадоска і Андрэем Сініцам.
Чым цікавы новы сумесны праект Маймуны і музычнага тэатра? Наколькі «цесны» музычны свет? Ці складаны інструмент скрыпка? Якія інструменты ёсць у Маймуны і які з іх яна возьме на сустрэчу з гледачамі?
Госці распавялі радыёслухачам пра творчасць і асабістае, а таксама разыгралі прызы.
https://www.youtube.com/watch?v=JtkJD9YfNeI&feature=youtu.be