- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Майстар літаратурнага пейзажу – “Радыёсерыял”, 1–24.08.2017
- Майстар літаратурнага пейзажу – “Радыёсерыял”, 1–24.08.2017

Лірычныя навелы з кніг Яраслава Пархуты “Рабінавая ноч” і “Рамонак на шыбіне” прагучаць у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Андрэя Душачкіна.
У асобе гэтага пісьменніка спалучыліся рысы, якія здаюцца на першы погляд несумяшчальнымі: з аднаго боку – краязнавец, публіцыст, прывязаны да фактаў і канкрэтыкі, а з другога боку – вытанчаны паэт-імпрэсіяніст, падрабязны летапісец прыроды, майстар пейзажу. І ўсё гэта арганічна выяўляецца ў яго творах.
Менавіта непаўторныя лірычныя, рамантычныя навелы Яраслава Пархуты і прагучаць у эфіры праграме “Радыёсерыял”, якая выходзіць па буднях у 23-40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: