Падзяліцца:
Мэтр касмічнай творчасці – «Галерэя», 9.09.2018 (аўдыё)
10 Верасня 2018
Мэтр касмічнай творчасці – «Галерэя», 9.09.2018 (аўдыё) Яго называюць “касмічным” скульптарам, ён аўтар цэлай галерэі скульптурных партрэтаў знакамітых прадстаўнікоў гэтай прафесіі, сярод іх ці не ўсе касманаўты былога Савецкага Саюза, і вядома ж, нашы землякі – Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, Алег Навіцкі. Госць праграмы “Галерэя” з Валянцінай Стэльмах – вядомы скульптар, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, лаурэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (за 2013-2014 гады), ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, кавалер ордэна Юрыя Гагарына – Іван Якімавіч Міско. Івану Міско пазіравалі многія ўдзельнікі інтэрнацыянальных экіпажаў – касманаўты Польшчы, Кубы, Румыніі, Манголіі, Францыі, Германіі, Балгарыі, Сірыі, Велікабрытаніі, В’етнама, Аўстрыі, Японіі, Афганістана, Індыі. Практычна з кожным з іх Іван Якімавіч асабіста знаёмы. Якраз у гэтыя дні, калі ў Мінску пачынаецца Міжнародны касмічны кангрэс, на вуліцы Касманаўтаў нашай сталіцы адкрываецца памятны знак “Беларусам- героям касмасу”! Шасціметровая стэла з барэльефам трох беларускіх касманаўтаў. Гэта яшчэ адзін твор скульптара Міско. Падрабязна – у праграме “Галерэя” у нядзелю, 9 верасня, у 11-00, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. (Выкарыстаны ілюстрацыі інфармацыйнага агенцтва «Минск-Новости»).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: