Падзяліцца:
Мэты аднадумцаў дапамагаюць ім пашыраць тэрыторыю мюзікла! – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 29.04.2020
29 красавіка 2020
Мэты аднадумцаў дапамагаюць ім пашыраць тэрыторыю мюзікла! – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 29.04.2020

«Самае галоўнае – мець вялікае жаданне ствараць нешта сапраўднае, што кранае сэрца» – кажуць заснавальнікі і кіраўнікі тэатра Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла» – вядомы творчы і сямейны тандэм – галоўны рэжысёр Анастасія Грыненка і дырэктар Дзмітрый Якубовіч. Здаецца, іх прафесійнае крэда – эксперыментаваць пад знакам мюзікла і пашыраць межы гэтага феномена ў музычнай прасторы.

Пра творчы саюз аднадумцаў пойдзе размова аўтара праграмы «Творчы вечар» Яны Хадоска з яе гасцямі – прадстаўнікамі тэатра «Тэрыторыя мюзікла» – галоўным рэжысерам Анастасіяй Грыненка, дырэктарам Дзмітрыем Якубовічам і артысткамі Святланай Маціеўскай і Аленай Бабук.

Пачатак эфіру – 29 красавіка ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: