Падзяліцца:
Мінімізуем шкоду ад хімічных гаспадарчых сродкаў – «Здароўе», 19.01.2019 (аўдыё)
22 Студзеня 2019
Мінімізуем шкоду ад хімічных гаспадарчых сродкаў – «Здароўе», 19.01.2019 (аўдыё) Сучаснай гаспадыні цяжка ўявіць паўсядзённае жыццё без бытавой хіміі: і посуд памыць трэба, і падлогу, бялізну і люстэрка, абнавіць мэблю і асвяжыць паветра ў кватэры. Паліцы супермаркетаў літаральна ломяцца ад вялікай колькасці розных сродкаў. Канешне, мы разумеем, што ўсе гэтыя прадукты заснаваны на дзеянні хімічных рэчываў. Аднак наколькі вялікі ўплыў іх на наш арганізм, дакладна не ўяўляем. Выбраць прадукт зусім без шкодных кампанентаў не атрымаецца, але мінімізаваць пападанне ў арганізм самых небяспечных інгрэдыентаў можна. Кіраўнік праграм па экалагічна-сяброўскім ладзе жыцця цэнтра экалагічных рашэнняў Дар'я Чумакова дапаможа нам разабрацца ў гэтым пытанні разам з вядучай праграмы Ліліяй Бялецкай. Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: