Падзяліцца:
Мінскі госпел-хор у «Творчым вечары» з Віктарам Кісцянём (аўдыё)
9 кастрычніка 2019
Мінскі госпел-хор у «Творчым вечары» з Віктарам Кісцянём (аўдыё) Сустрэча аўтара праграмы Віктара Кісцяня з Мінскім госпел-хорам адбылася якраз у Міжнародны дзень музыкі, таму ў прысутных не толькі была магчымасць даведацца пра стварэнне і сучаснае жыццё калектыву, але і паслухаць свежыя нумары у выкананні хору, а таксама праспяваць разам з ім. Мінскі госпел-хор – творчы калектыў, які прысвяціў сябе вывучэнню і выкананню музыкі афра-амерыканскай вакальнай традыцыі. Хор быў заснаваны ў 2013 годзе і складаецца з прафесіяналаў і аматараў. Калектыў актыўна падарожнічае, наведвае фестывалі і майстар-класы ў Еўропе (Данія, Германія, Польшча) і Расіі (Санкт-Пецярбург), дае канцэрты. У рэпертуар хору ўваходзяць хіты госпел-стылю, яркія запальныя кампазіцыі Ганса Крысціяна, песні на англійскай і беларускай мовах. Перыядычна на базе хору праводзяцца міжнародныя канферэнцыі з удзелам замежных гасцей, а яго ўдзельнікі актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці Мінска і Беларусі.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: