7 і 8 кастрычніка ў Вялікім тэатры Беларусі прэм'ера балета «Карсар», які ставіць балетмайстар-рэпетытар Марыінскага тэатру Вячаслаў Хамякоў. Каб завітаць у госці да вядучых «Нясумнага перапынку» Аліны Страшкевіч і Віктара Шулешкі, Вячаслаў спецыяльна перапыніў рэпетыцыю «Карсара».
Насычаны гастрольны графік, адсутнасць адпачынку, камфорт падчас працы ў Беларусі і высокі ўзровень падрыхтоўкі нашых артыстаў – пра гэта і не толькі расказаў госць з Расіі, які мае беларускія карані.