Прэзідэнт прыклаў усе намаганні, каб выбудаваць адносіны Беларусі з Афрыкай і Паўднёва-Усходняй Азіяй
Такое меркаванне ў эфіры Беларускага радыё выказаў старшыня Беларускага саюза журналістаў, гендырэктар агенцтва «Мінск-Навіны» Андрэй Крывашэеў.
«Прэзідэнт Беларусі прагаворвае тыя рэчы, пра якія многія ведаюць, але з-за ўяўнай паліткарэктнасці, птушынай дыпламатычнай мовы баяцца пра гэта заявіць з міжнароднай трыбуны», – канстатаваў Андрэй Крывашэеў.
Кіраўнік Беларускага саюза журналістаў звярнуў увагу на тое, Беларусь выступае голасам невялікіх дзяржаў свету, якія хочуць быць суверэннымі.
Разважаючы пра перспектывы супрацоўніцтва з Афрыкай, Андрэй Крывашэёў падкрэсліў: Беларусь ідзе ў гэты рэгіён са сваімі тэхналогіямі.
Андрэй Крывашэеў удакладніў, што размова ідзе пра такія сферы, як машынабудаванне, медыцына, АПК, будаўніцтва, геолагаразведка і інш. Усё тое, што дапаможа афрыканскім дзяржавам у кароткія тэрміны зрабіць рывок у мадэрнізацыі.
«Як гэта зрабіла Беларусь за перыяд літаральна дзесяці гадоў. Свой вопыт памылак і дасягненняў Беларусь гатова прадаставіць афрыканскім дзяржавам і дзяржавам Паўднёва-Усходняй Азіі, – звярнуў увагу Андрэй Крывашэеў. – Тое, што ў Экватарыяльнай Гвінеі 74 рэальных праекта былі пакладзены на паперу кажа пра тое, што гэты вопыт запатрабаваны».
Андрэй Крывашэеў падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць цудоўная рэпутацыя дзяржавы, якая трымае сваё слова: «якая не з'яўлялася ні каланізатарам, не прыгнятальнікам, ні эксплуататарам-капіталістам прыродных нетраў. Народамі афрыканскіх краін такая пазіцыя вельмі цэніцца».