Падзяліцца:
Модныя і шматфункцыянальныя маскі – «Свая зямля», 2.05.2020 (відэаанонс)
30 красавіка 2020
Модныя і шматфункцыянальныя маскі – «Свая зямля», 2.05.2020 (відэаанонс)

У эпідэмічны перыяд актывісткі Чавускай раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» дапамагаюць пажылым грамадзянам і маладым маці. Па гарачай лініі дзяжурныя атрымліваюць заяўкі, дакладна вызначаюцца маршруты і затым на спецыяльным транспарце валанцёры дастаўляюць прадукты харчавання і лекі. Па просьбе адзінокіх састарэлых цырульнік прыязджае дамоў. Не застаюцца без увагі жыхары самых аддаленых вёсак.

Асаблівы клопат пра тых, хто знаходзіцца зараз на лячэнні ў бальніцы. Па ініцыятыве настаўніцы працоўнага навучання Гарбавіцкай сярэдняй школы Аксаны Раманавай наладжаны пашыў медыцынскіх масак для пацыентаў. Першую партыю накіравалі ў дзіцячае аддзяленне, затым забяспечылі і работнікаў бальніцы.

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 2 мая ў 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: