Пяць студэнцкіх атрадаў сёлета працуюць на ўборцы збожжавых у Баранавіцкім раёне. Яшчэ столькі ж пачне дзейнічаць у апошні месяц лета – жнівень. Мясцовыя сельгаспрадпрыемствы ахвотна прымаюць маладых памочнікаў. Маладзёжныя экіпажы ў полі абмалочваюць збажыну. Старшакласнікі школ і студэнты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі шчыруюць па збожжасушыльных комплексах.
У ААТ «Агракамбінат Мір» пастаянна перавыконваюць заданне навучэнцы Навамышскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.
Чаму гарадская моладзь працуе на жніве? Колькі зарабляюць маладыя памочнікі і на якія мэты расходуюць заробленыя грошы? Якія прывілеі чакаюць дыпламаваных спецыялістаў АПК?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» – 31 ліпеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

