- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Мой дзень зямны...» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 21.03.2019 (аўдыё)
- «Мой дзень зямны...» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 21.03.2019 (аўдыё)

Да 65-годдзя з дня нараджэння лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, паэта і перакладчыка Міколы Мятліцкага – літаратурны «Творчы вечар» пад назвай «Мой дзень зямны».
Гутарка пойдзе пра творчасць, якая для паэта – заўсёдная імправізацыя, незалежна ад узросту, пра творчыя законы і энергію духу, што дазваляе аўтару сказаць сваё слова, адчуваць яго глыбіню і сакральнасць. Паэту важна знайсці раўнавагу ў сённяшнім трывожным свеце, адчуваць балявыя кропкі зямлі, адгукацца на ўсе праявы свайго часу. У праграме гучаць вершы Міколы Мятліцкага ў выкананні аўтара.
«Творчы вечар» за 21 сакавіка, 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: