Падзяліцца:
Мой горад. Дзяржынск (аўдыё)
7 снежня 2017
Мой горад. Дзяржынск (аўдыё) Сёння праграма «Мой горад» накіруецца ў Дзяржынск – горад, якому амаль 900 гадоў. Датай заснавання прынята лічыць першае пісьмовае згадванне. У старой царкве быў знойдзены абраз з надпісам «Крутагор'е, 1146 год». Аднак відавочна, што людзі ў гэтых мясцінах жылі і раней. А Крутагор'е – першая афіцыйная назва сучаснага Дзяржынска, дадзеная яму хутчэй за ўсё за ландшафтную асаблівасць – узгорыстую мясцовасць. Наконт паходжання другой назвы горада – Койданава – некалькі версій. Дарэчы, назва Койданава выкарыстоўваецца і зараз. У прыватнасці, так называецца мясцовая чыгуначная станцыя. Трэцюю, сучасную назву – Дзяржынск – горад набыў у 1932 годзе...
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: