Падзяліцца:
Мусаргскі і Чайкоўскі на... балалайцы і домры – “Тэрыторыя гуку”, 7.01.2017
6 студзеня 2017
Мусаргскі і Чайкоўскі на... балалайцы і домры – “Тэрыторыя гуку”, 7.01.2017 У Вялікай студыі Дома радыё працягваюцца цікавыя сустрэчы ў фармаце “жывы гук”. На гэтым раз у госці да Аліны Страшкевіч завітае Ансамбль салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пад кіраўніцтвам Ігара Іванова. Нягледзячы на “народны склад” – балалайка, домра, баян і бас-гітара – выканаўцы смела эксперыментуюць з класічным рэпертуарам. Сярод музычных “эксклюзіваў” калектыва – аўтарскія аранжыроўкі “Карцінак з выстаўкі” Мадэста Мусаргскага, “Пор года” Пятра Чайкоўскага і “Астары” П’яцолы. Упершыню гэтыя і многія іншыя творы прагучаць на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё ў праграме “Тэрыторыя гуку” ў суботу, 7 студзеня, у 21-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: