
4 снежня Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа святкуе шаноўную дату – 60 гадоў з дня ўтварэння. Гэта вядучы культурны цэнтр, у якім зберагаецца гісторыя жыцця і творчасці аднаго са стваральнікаў беларускай мовы і літаратуры. У гэты дзень у музеі ўрачыста адкрыецца выстава «Песняры зямлі беларускай. Міцкевічы: ад Адама да Канстанціна».
Падрабязнасці – у праграме «Літаратурны калейдаскоп» – 4 снежня ў 01-30 і 11-45.