- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Музычны дзённік. Мелодыі і вершы напісаны сэрцам... Радыёблог Таццяны Якушавай (аўдыё)
- Музычны дзённік. Мелодыі і вершы напісаны сэрцам... Радыёблог Таццяны Якушавай (аўдыё)

Сёння апошні дзень зімы. Хтосьці скажа: “Ну, нарэшце, дачакаліся!” А хтосьці ўсклікне: “Як хутка праляцеў час!” Здаецца, зусім нядаўна мы ўпрыгожвалі ёлку і вось на парозе вясна! Гэтыя палярныя пачуцці навяваюць роздумы пра адноснаць і суб’ектыўнасць часу. Напрыклад, у дачыненні да ўзросту, у кожнага свая дыстанцыя паміж паняццямі ўжо і ўсяго толькі. Але, упэўнена, са мной пагодзяцца, што несправядліва мала, усяго толькі 45 гадоў, адвёў лёс таленавітаму беларускаму музыканту, кампазітару Ігару Паліводзе, які пайшоў з жыцця ў апошні дзень зімы 21 год таму...
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: