Падзяліцца:
Музычны дзённік. Мова і мода... Аўтарскі блог Таццяны Якушавай (аўдыё)
1 лістапада 2016
Музычны дзённік. Мова і мода... Аўтарскі блог Таццяны Якушавай (аўдыё) Вітаю вас, сябры! Калі складвала ў агульную мазаіку падзеі апошняга часу, я падумала, што ж мяне больш за ўсё здзівіла, уразіла, усхвалявала?.. У прынцыпе, кожны дзень непаўторны і дзіўны, але сёння 1 лістапада, і мяне міжволі цягне прадоўжыць тэму, якую я пачала ў мінулым выпуску свайго дзённіка. Чаму? Па-першае, таму што сёння завяршаецца прыём заявак на ўдзел у VI Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі». Як звычайна, менавіта ў апошнія дні мы атрымалі найбольшую колькасць запісаў, з якімі неабходна разабрацца ў самы бліжэйшы час, а гэта, скажу шчыра, няпроста. Неабходна праслухаць вялікую колькасць музычнага матэрыялу і прыняць найбольш правільнае рашэнне, ва ўсялякім разе, пастарацца пазбегнуць канфлікту паміж аб’ектыўным і суб’ектыўным.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: