Падзяліцца:
Музычны калейдаскоп у суботняй праграме «Настрой!», 3.02.2018
2 Лютага 2018
Музычны калейдаскоп у суботняй праграме «Настрой!», 3.02.2018 З цікавай кампаніяй бавіць вольны час прапануе сваім радыёслухачам Першы нацыянальны канал Беларускага радыё 3 лютага ў прамым эфіры з праграмай «Настрой!» У 13-10 студыю наведае папулярны беларускі спявак грузінскага паходжання Тарыел Майсурадзе. Пэўны перыяд ён правёў за межамі краіны, а зусім нядаўна вярнуўся ў Беларусь і рыхтуецца аднавіць актыўнае творчае жыццё. Пасля 14 гадзін выдатны настрой выхаднога дня падтрымаюць удзельнікі гурта «Adagio» Андрэй Коласаў, Аляксандр Гелах, Яўген Курчыч і прадзюсар Яўген Алейнік. Калектыў рыхтуецца да фіналу нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне», што адбудзецца 16 лютага. Як звычайна, падчас эфіру можна будзе задаць пытанні гасцям: даслаць SMS-паведамленне на нумар 1062 альбо пазваніць у студыю па нумары 284-87-21. Слухайце праект «Настрой!» 3 лютага з 13-10 да 15-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: