
На “Тэрыторыі гуку” Першага Нацыянальнага працягваюцца музычныя сустрэчы. У гэтую суботу госцем Аліны Страшкевіч стане вядомы кампазітар Уладзімір Кур’ян. Адзін з самых фантазійных і крэатыўных беларускіх аўтараў, гэта яго канцэрт выконвала цымбалістка Аляксандра Дзенісеня на класічным “Еўрабачанні” і гэта менавіта яго творы гучаць у спектаклях Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, музычнай часткай якога ён загадвае вось ужо 33 гады.
8 кастрычніка ў 21 гадзіну сустракаемся з кампазітарам і слухаем яго творы.