Кожнае мастацтва гаворыць на сваёй мове. Музыка – мова гукаў і інтанацый. Яна адрозніваецца асаблівай эмацыйнальнай глыбінёй. Менавіта гэты бок зместу музыкі і адчуваецца слухачом у першую чаргу. Музыка выдатна и дакладна малюе чалавечыя характары, валодае гукавымі магчымасцямі.
Сёння пра музыку пойдзе наша размова з вядомай піяністкай НАТАЛЛЯЙ КОТАВАЙ, удзельніцай знакамітага фартэпіяннага дуэта з ВАЛЕРЫЕМ БАРАВІКОВЫМ.
Канцэрты дуэта з незвычайна рознажанравым рэпертуарам выклікаюць нязменную цікавасць у публікі і паспяхова праходзяць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Яны выступаюць не толькі з сольнымі праграмамі, але і ў складзе шматлікіх камерных ансамбляў.
Новы сезон пачаўся і ёсць нагода для сустрэчы! Пачатак эфіру – 21 кастрычніка ў 21-05.