«Мы клапоцімся пра будучыню нашай краіны» – кажа дырэктар філармоніі для дзяцей і юнацтва Алег Мазурын.
Сапраўды, мастацтва і ў прыватнасці, музыка – неабходная частка нашага жыцця. Яна набыла асаблівае значэнне менавіта сёння ў дынамічным, імклівым ХХІ стагоддзі, бо аказвае моцны ўплыў на развіццё асобы, фарміруе пачуцці, думкі, маральныя і жыццёвыя прынцыпы.
Пра дзейнасць філармоніі для дзяцей і юнацтва, творчыя поспехі, планы з госцем – Алегам Мазурыным – пагавораць вядучыя праграмы «Настрой!» Яна Хадоска і Андрэй Сініца. Пачатак сустрэчы – 28 жніўня ў 13-20.