“Мы перажываем на сцэне чужыя лёсы, таму і кажам на сцэне – лёсы чужыя, як свае... Так кажа пра сваю акцёрскую прафесію госць праграмы “Творчы вечар” Андрэй Душачкін – Заслужаны артыст Беларусі, акцёр тэатра і кіно... Шмат гадоў ён аддана служыць Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя М. Горкага. Яго творчыя працы яркія і разнастайныя. Андрэй Душачкін – адзін з тых акцёраў, якія бліскуча валодаюць сваёй прафесіяй. Ён – майстар пераўвасаблення, які заўсёды вельмі пераканаўча і дакладна знаходзіць яскравыя ноткі ў любым вобразе. Яго героям ўласцівы сапраўдная грамадзянская пазіцыя, патрыятызм, мудрасць і моцная вера ў сябе.
Слухайце “Творчы вечар” з Янай Хадоска ў 21:05 на хвалі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.