Свой новы сезон адкрыў Нацыянальны цэнтр музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, які дае магчымасць дзецям шукаць сябе, адкрываць свае таленты, развівацца ў розных мастацкіх накірунках.
Заняткі ў цэнтры – гэта добры і грунтоўны падмурак, стартавая пляцоўка ў дарослае творчае жыццё, бо яго выхаванцы займаюцца з вядомымі педагогамі, выступаюць на шматлікіх фестывалях і конкурсах, прымаюць удзел у спектаклях Маладзёжнага тэатра эстрады побач з зоркамі сцэны, а таксама набываюць комплексныя веды, што датычацца розных жанраў мастацтва. Дарэчы, сёлета цэнтр адкрыў новы накірунак у сваёй дзейнасці – сучасную харэаграфію.
Сёння госця праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Святлана Стацэнка.
Пачатак сустрэчы – 18 верасня ў 14-20.