
Згодна са статыстыкай, у Беларусі каля паўмільёна дарослых з захворваннямі органаў стрававання. Асноўная прычына праблемы – харчаванне.
Здаровая ежа садзейнічае павышэнню імунных сіл арганізма, а шкодная – скарачае жыццё.
Сапраўды, здаўна заўважана, што добрыя прадукты ўплываюць не толькі на самаадчуванне, а таксама на настрой, разумовую дзейнасць і нават адказваюць за «духоўнае здароўе».
«Мы - тое, што мы ядзім» - да гэтай высновы прыйшлі яшчэ ў старажытнасці.
Тэма праграмы “Здароўе” 20 жніўня ў 10.05 – “Здаровае харчаванне – здаровая нацыя”.