Падзяліцца:
НА АДПАЧЫНАК – У ШЧУЧЫНСКІ «КЕНТАЎР» – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 14.05.2022 (відэаанонс+аўдыё)
13 мая 2022
НА АДПАЧЫНАК – У ШЧУЧЫНСКІ «КЕНТАЎР» – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 14.05.2022 (відэаанонс+аўдыё)

Вясною павялічыўся паток турыстаў у аграсядзібу «Конны двор «Кентаўр». Выхаднымі ў вёску Вялікія Бярозаўцы Шчучынскага раёна, што ў 50 кіламетрах ад Гродна, прыязджаюць аматары сельскага адпачынку з усіх куткоў Беларусі. Маляўнічае месца з зялёнымі дыванамі змешаных лясоў і блакітнымі азёрамі прываблівае і замежных гасцей. Большасць наведвальнікаў мэтава выбіраюць конныя прагулкі. Сёлета тэматычных маршрутаў стала больш. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы і Шчучынскага райвыканкама, гаспадыня аграсядзібы Людміла Босак пашырае паслугі. Для гэтага выкупіла некалькі сельскіх дамоў і ўцягнула ў бізнес членаў сям'і і надзейных сяброў.

У чым рамантызм коннага турызму? Якія спецыялізаваныя праграмы дапамагаюць хворым дзецям? Ці ёсць будучыня ў сельскага бізнесу?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 14 мая ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: