Падзяліцца:
Іна Афанасьева і Вера Палякова дапамогуць нам ствараць «Настрой!», 20.10.2018
19 кастрычніка 2018
Іна Афанасьева і Вера Палякова дапамогуць нам ствараць «Настрой!», 20.10.2018 20 кастрычніка лейтматывам суботняга выпуску праграмы «Настрой» стане юбілейная тэма. У 13-10 пачнецца сустрэча з зоркай эстрады, заслужанай артысткай Беларусі Інай Афанасьевай. Вялікай сольнай праграмай «Любоў мая...» яна рыхтуецца адзначыць уласную круглую дату і 30-годдзе творчай дзейнасці. Спявачка ўпрэўнена, што Любоў – самае галоўнае ў жыцці. Толькі з гэтым пачуццём у сэрцы можа штосьці расказаць, растлумачыць, пераканаць, нават даказаць. І калі мы пра гэта будзем памятаць, у жыцці кожнага будзе адбывацца ўсё толькі самае добрае. Пасля 14 гадзін на пытанні вядучай Таццяны Якушавай і радыёслухачоў адкажа актрыса і спявачка, вядучы майстар сцэны Мінскага тэатра-студыі кінаакцёра, мастацкі кіраўнік тэатральнага праекта «ТрыТфармаТ» Вера Палякова. Яна таксама рыхтуецца да свайго юбілею і лічыць, што гэта выдатная нагода зрабіць штосьці цікавае. Пытанні можна будзе задаваць падчас прамога эфіру па тэлефоне (017)284-87-21, SMS-паведамленні дасылайце на нумар 1062.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: