Гэтым разам штогадовая рэспубліканская акцыя» Сад надзеі-2022 " праходзіць у сацыяльных установах Салігорскага раёна. Маладыя сады з 200 садовых дрэў і ягадных культур высаджваюцца з удзелам вучняў Пагосцкай сярэдняй школы і жыхароў Чырвонаслабодскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
Кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Фруктерра» Анатоль Чыкун і намеснік начальніка ўпраўлення бульбаводства і плодаагародніцтва Мінсельгасхарча Таццяна Гумянюк даюць адкрыты ўрок па пасадцы саджанцаў.
Даведачна: акцыя «Сад надзеі» праводзіцца з 2015 года па ініцыятыве Беларускага радыё пры падтрымцы Мінсельгасхарча, Беларускага саюза жанчын, Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, рэспубліканскай асацыяцыі «Белсадгадавальнік», Рэспубліканскага клуба «Паўночны вінаград».
Маладыя сады ўжо закладзены ў сельскіх школах, сацыяльных прытулках і дамах-інтэрнатах у Ашмянскім, Пастаўскім, Нясвіжскім, Дзяржынскім, Баранавіцкім, Смаргонскім, Рагачоўскім, Чашніцкім, Бабруйскім, Магілёўскім і Чавускім раёнах.