Ганаровых працаўніц вёскі сёння віншуюць у Клімавічах арганізатары традыцыйнай акцыі «Жанчыны на жніве» – Мінсельгасхарч, Беларускае радыё, Белпрафсаюз работнікаў АПК, Белкаапсаюз і Беларускі саюз жанчын.
За значны ўклад у харчовую бяспеку краіны жанчынам уручылі граматы і падзячныя лісты. 12 работніц сельгасгаспадарак раёна атрымалі каштоўныя падарункі, сярод якіх ёсць і радыёпрыёмнікі ад Беларускага радыё, каб у зручны час і ў добрай якасці можна было слухаць любімыя праграмы!