- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- На Мозырщине кукуруза снова в тренде! – «Своя земля», 5.05.2018
- На Мазыршчыне кукуруза зноў у трэндзе! — «Свая зямля», 5.05.2018

Гаспадаркі Мазырскага раёна больш пасеялі зернебабовых культур, у разліку на тое, што ўласныя недарагія кармы зменшаць сабекошт малака і мяса. Выгадныя пазіцыі застаюцца за кукурузай. Эксперыментальная база «Крынічная» цалкам забяспечвае спецыялізаваныя гаспадаркі высакаякасным насеннем. Па лізінгу значна абноўлены парк пасяўной тэхнікі, на палях механізатары ўжываюць самыя сучасныя тэхналогіі. Такі комплексны падыход — гарантыя добрага ўраджаю і прыбытку.
У другой частцы праграмы аўтар Святлана Башылава прапануе пазнаёміцца з удзельнікамі рэспубліканскай акцыі «Сад надзеі-2018». Арганізатары, сярод якіх і Беларускае радыё, разам з выхаванцамі Вольнаўской сярэдняй школы і Гарадзішчанскага дома-інтэрната заклалі два маладых сада ў Баранавіцкім раёне. Ці выгадна сёння займацца садаводствам? Якія беларускія яблыні і ягадныя культуры асабліва пладавітыя?
http://radio1.by/o-kanale/novosti/sad-nadze-2018-z-belarusk-m-radyye-/
На ўсе пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» 5 мая ў 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: