Падзяліцца:
«На скрыжалях лёсу і творчасці. Бацька і сын Багдановічы» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 16.04.2020
16 красавіка 2020
«На скрыжалях лёсу і творчасці. Бацька і сын Багдановічы» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 16.04.2020

16 красавіка – дзень памяці бацькі класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча – Адама Ягоравіча Багдановіча. Выбітная асоба – вучоны, этнограф, гісторык, пісьменнік, бібліяфіл – Адам Ягоравіч, канечне ж, уплываў на свайго таленавітага сына. І разам з тым, пра цікавую постаць і творчую спадчыну Адама Багдановіча, пра яго ролю ў гісторыі беларускай літаратуры і культуры варта гаварыць асобна.

«На скрыжалях лёсу і творчасці. Бацька і сын Багдановічы» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госці студыі – загадчык навукова-асветніцкага аддзела Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Юлія Мацук і вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец.

Пачатак эфіру — 16 красавіка ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: