Падзяліцца:
Надвор’е на гэтым тыдні будзе кантрастным – «Пра надвор’е і не толькі» (аўдыё)
11 ліпеня 2017
Надвор’е на гэтым тыдні будзе кантрастным – «Пра надвор’е і не толькі» (аўдыё) «Славянскі базар» па традыцыі будзе суправаджацца дажджамі, ападкі чакаюцца не толькі ў фестывальным Віцебску... Кантрастнае надвор’е на тыдні будзе па ўсёй Беларусі, расказала начальнік аддзела апрацоўкі метэаралагічных даных Белгідрамета Таццяна Чатырко. Па папярэдніх прагнозах: У сераду, 12 ліпеня захаваецца цёплае, няўстойлівае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу ў асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература ноччу +12 +18, па паўднёвым усходе да +20; днём +20 +27. У чацвер, 13 ліпеня ўмовы надвор’я будзе вызначаць атмасферны фронт, днём заходнія раёны краіны акажуцца пад уплывам халаднаватых няўстойлівых паветраных мас. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прыгрымяць навальніцы. Тэмпература ноччу +11 +18, днём +21 +28. Па паўднёвым усходзе будзе цяплей – да +29. А ў заходніх раёнах стане халаднавата – усяго +18 +20. У пятніцу Беларусь апынецца пад уплывам чарговай сістэмы атмасферных франтоў, за якімі па тэрыторыі нашай краіны распаўсюдзіцца халаднаватае паветра са Скандынавіі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Днём узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, магчымы град. Тэмпература ноччу +12 +19, днём усяго +15 +22. Толькі па ўсходзе паветра прагрэецца да +25. У выхадныя чакаецца няўстойлівае, халаднаватае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература ноччу не перавысіць адзнак +7 +15, а днём +14 +23, у асобных раёнах паветра прагрэецца да +25. На працягу тыдня магчыма карэкціроўка прагнозу. Праграма «Пра надвор’е і не толькі» выходзіць па буднях у 5-30, 6-15, 9-06, 13-06.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: