
Сучаснае грамадства разам з найноўшымі тэхналогіямі і вынаходствамі ўсё часцей выкарыстоўвае веды, якімі спрадвеку валодалі нашы продкі: традыцыйную (народную) медыцыну, сакрэты догляду хатніх жывёл, веды аб гаючых уласцівасцях раслін і іх выкарыстанні.
Усё часцей традыцыйныя веды і звязаныя з імі генетычныя рэсурсы становяцца аб'ектамі навуковага і камерцыйнага інтарэсаў, і доступ да іх цікавіць шырокія колы, бо камерцыйная выгада ад гэтага відавочная. Пра ўрэгуляванне гэтых пытанняў на міжнародным узроўні ідзе размова ў рамках Нагойскага пратакола да Канвецыі аб захаванні біяразнастайнасці.
Кансультант упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Таццяна Жалязнова, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна, супрацоўнік Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра па пытаннях доступу да генетычных рэсурсаў і сумеснага выкарыстання выгад Ксенія Панцялей – госці вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Алены Вахрамеевай і Вольгі Сямашка.