Падзяліцца:
Награда за лучший радиосюжет об интеграции на евразийском пространстве – у журналиста Белорусского радио!
4 Снежня 2019
Награда за лучший радиосюжет об интеграции на евразийском пространстве – у журналиста Белорусского радио! Спецыяльны карэспандэнт Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Вольга Сямашка стала лаўрэатам 5-га творчага конкурсу для СМІ «Еўразійская інтэграцыя і развіццё – XXI стагоддзе». Узнагарода атрымана ў намінацыі «Лепшы радыёсюжэт». Конкурс Еўразійскага банка развіцця накіраваны на ўмацаванне міжкультурных і эканамічных сувязяў паміж краінамі рэгіёну і закліканы спрыяць распаўсюджванню аб'ектыўнай інфармацыі пра інтэграцыйныя працэсы на еўразійскай прасторы. Да ўдзелу кожны год запрашаюцца журналісты з дзяржаў-удзельніц ЕАБР – Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Намінацыі конкурсу: «Лепшыя тэматычныя паведамленні інфармацыйнага агенцтва», «Лепшая публікацыя ў Інтэрнэт-выданні», «Лепшая публікацыя ў друкаваным СМІ»; «Лепшы сюжэт на тэлебачанні», «Лепшы радыёсюжэт». У 2019 годзе ЕАБР дадаў новую намінацыю «Лепшая публікацыя па тэме гуманітарнай інтэграцыі». Ацэнку конкурсных работ праводзіць Экспертны савет, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі Саюза журналістаў дзяржаў-удзельніц Банка. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 5-га конкурсу адбылася ў Маскве падчас правядзення XIV міжнароднай канферэнцыі «Еўразійская эканамічная інтэграцыя».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: