Падзяліцца:
Наша продукция отправится на разные континенты! – «Своя земля», 28.10.2017 (аудио)
27 кастрычніка 2017
Наша продукция отправится на разные континенты! – «Своя земля», 28.10.2017 (аудио) Другі міжнародны форум «Беларусь мясная» прынёс айчынным сельгасвытворцам выгадныя кантракты – лепшую прадукцыю чакаюць у азіяцкіх, афрыканскіх краінах і Амерыцы. Вынікі форуму з начальнікам галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксеем Багданавым – у першай частцы праграмы «Свая зямля». У другой частцы – рэпартаж з апошняга тура рэспубліканскага конкурсу «Лепшая прадукцыя году-2017». Беларускія прадпрыемствы разам з профільнымі інстытутамі значна пашырылі асартымент карыснай для здароўя прадукцыі. Высокія балы атрымалі мясныя прадукты Ашмянскага, Слуцкага, Ваўкавыскага, Віцебскага мясакамбінатаў, а некаторыя віды каўбасных вырабаў былі па-за канкурэнцыяй па натуральнасці і бяспецы. Старшыня журы Ганна Суша і член журы-загадчыца аддзела тэхналогіі мясных прадуктаў інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі Святлана Гардынец падзяліліся ўражаннямі. Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё – у суботу, 28 кастрычніка, у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: