Падзяліцца:
Наши фермеры знают секрет успеха! – «Своя земля», 11.11.2017
10 Лістапада 2017
Наши фермеры знают секрет успеха! – «Своя земля», 11.11.2017 Прадукцыю фермерскай гаспадаркі "Васілёнак" Аршанскага раёна купляюць мясцовыя прадпрыемствы грамадскага харчавання, установы закрытага тыпу і школьныя камбінаты. Выгадныя кантракты заключаны на міжсезонны перыяд і з расійскімі гандлёвымі кампаніямі. Кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Васілёнак плануе пашыраць плошчу і разам з бульбай, морквай і капустай вырошчваць нетрадыцыйныя культуры. А фермерам Чэрвеньскага раёна дапамагае атрымліваць прыбытак нават у неўрадлівы сезон шырокая спецыялізацыя. Намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Андрэй Макаранка высока ацэньвае таварнасць агародніны і садавіны, а таксама мяса і малака. Далейшае павелічэнне аб'ёмаў залежыць ад дзяржаўнай падтрымкі развіцця сельскага бізнесу. Што сёння стрымлівае прыватную ініцыятыву на месцах і чаго не хапае беларускім фермерам для павышэння эканамічнай эфектыўнасці? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, 11 лістапада, у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: