- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Нашы дзеці»: Беларускае радыё едзе з падарункамі ў Магілёўскі раён!
- «Нашы дзеці»: Беларускае радыё едзе з падарункамі ў Магілёўскі раён!

Сёння ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» Дзед Мароз і Снягурка ад Беларускага радыё і Беларускага прафсаюза работнікаў АПК наведаюць сацыяльны прытулак у Магілёўскім раёне. Загадзя атрымаўшы навагоднія пісьмы ад выхаванцаў, сапраўдныя дарослыя сябры пастараліся выканаць усе іх пажаданні. З нагоды прыемнай сустрэчы ля прыбранай ёлкі таленавітыя дзеці рыхтуюць казачныя вершы і любімыя песні. Разам з новымі сябрамі загадаюць жаданні пра лепшае, а госці зробяць усё, каб падтрымаць у дзіцячых сэрцах веру ў чароўныя калядныя цуды.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: