«Не магу жыць без тэатра. Гэта – той дзіўны свет, які мне горача падабаецца» – кажа вядомы беларускі рэжысёр Наталля Башава, якая ўзначальвае Камерны драматычны тэатр.
Пра творчыя дасягненні, новы сезон, акцёрскае закуліссе і не толькі з госцяй паразмаўляюць вядучыя праграмы «Настрой!» Яна Хадоска і Андрэй Сініца сёння, 7 жніўня, у 14-20.