- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Наталля Гайда ў праграме «Настрой!», 9.12.2019
- Наталля Гайда ў праграме «Настрой!», 9.12.2019

Народная артыстка Беларусі Наталля Гайда без перабольшвання лічыцца ўнікальнай з'явай у тэатральным мастацтве краіны. Яркая, таленавітая актрыса, прымадона беларускай сцэны шмат гадоў аддана служыць свайму роднаму – Беларускаму дзяржаўнаму акадэмічнаму музычнаму тэатру. Жыццё сапраўднай каралевы сцэны – гэта жыццё чалавека, які ўсвядоміў шчасце і рады падзяліцца гэтым шчасцем з ўсімі. Дарэчы, працягваецца цыкл канцэртаў, прысвечаных Наталлі Гайда ў межах «Музычнай гасцёўні» Таццяны Старчанка. Сёння пра юбілейныя ўрачыстасці і не толькі вядучыя праграмы «Настрой!» Яна Хадоска і Андрэй Сініца паразмаўляюць з Наталляй Гайда. Таксама ў госці чакаецца гаспадыня «Музычнай гасцёўні» Таццяна Старчанка.
Пачатак сустрэчы – 9 снежня ў 13-15.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: