
«Трэба абавязкова верыць у цуды», – кажа госця праграмы «Настрой» вядомы беларускі драматург Наталля Марчук. А яна сапраўды верыць і лічыць, што менавіта гэта вера прымушае людзей рухацца наперад, ажыццяўляць самыя смелыя і дзёрзкія планы, і быць паспяховымі. Дарэчы, госця Яны Хадоска і Андрэя Сініцы шмат піша для дзяцей і яе кнігі выклікаюць асаблівую цікавасць не толькі ў дзятвы, але і ў дарослых чытачоў. Сёння з Наталляй Марчук пагаворым пра яе цікавую прафесію, пра казкі і цуды, і пра надыходзячы Новы год.
Пачатак сустрэчы – 13 снежня ў 13-15.