Падзяліцца:
Национальный банк рекомендует предоставлять физическим лицам отсрочку по погашению платежей
23 красавіка 2020
Национальный банк рекомендует предоставлять физическим лицам отсрочку по погашению платежей

Нацыянальны банк рэкамендуе лізінгавым і мікрафінансавым арганізацыям прадастаўляць адтэрміноўку фізічным асобам,  калі у апошніх узнікнуць складанасці з выплатай пазыкі. Як расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання некрэдытных фінансавых арганізацый Нацбанка Дзмітрый Набздораў, рэгулятар будзе весці адпаведны маніторынг і адсочваць недобрасумленных удзельнікаў рынку.  

«Пры наяўнасці дакументальна пацверджанага ад спажыўца фінансавай паслугі факту зніжэння альбо страты даходу ішлі насустрач у плане зніжэння працэнтных ставак, адтэрміновак, непрымянення пені, штрафу, няўстойкі - такія рэкамендацыі дадзеныя. Больш за тое, мы сумесна з Асацыяцыяй мікрафінансавых арганізацый наладзілі маніторынг за выкананнем дадзеных рэкамендацый. І мы вельмі ўважліва будзем адсочваць, як на кожны зварот грамадзяніна зрэагавала тое ці іншае юрыдычная асоба. Гэтая інфармацыя будзе ўлічвацца пры планаванні праверак на наступнае паўгоддзе. Калі некаторыя кампаніі палічаць магчымым у гэты цяжкі час ня ўзаемадзейнічаць з кліентамі належным чынам, то безумоўна мы будзем аналізаваць і прапаноўваць нейкія карэкціруючыя меры ў заканадаўства.»

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: