Падзяліцца:
«Навагоднія сюрпрызы» у «Творчым вечары» з Алінай Страшкевіч, 18.12.2018 (відэаанонс)
18 Снежня 2018
«Навагоднія сюрпрызы» у «Творчым вечары» з Алінай Страшкевіч, 18.12.2018 (відэаанонс) «Напрыканцы снежня мне заўсёды хочацца слухаць Вівальдзі, Моцарта і Баха», – прызнаецца вядомая беларуская піяністка Таццяна Старчанка. Але прапануе сваім слухачам не толькі любімую класіку, а і сапраўдныя навагоднія сюрпрызы! Сучасныя творы Ларысы Сімаковіч, Паўла Карманава, Аляксандра Літвіноўскага, Альфрэда Шнітке. Дарэчы, для таго, каб іх паслухаць, не абавязкова ісці ў канцэртную залу, дастаткова настроіцца сёння на хвалю Беларускага радыё! Аўтар праекта «Музычная гасцёўня» Таццяна Старчанка і флейтыст Яўген Віданаў абяцаюць слухачам Першага нацыянальнага сапраўдны навагодні настрой, цікавыя калядныя гісторыі і неверагодна прыгожую музыку. «Творчы вечар», 18 снежня, 21-05. https://www.youtube.com/watch?v=i5saz_AaR1Y&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: