Падзяліцца:
«Навагодняя вандроўка ў Парыж» – «Настрой!», 22.11.2019
22 лістапада 2019
«Навагодняя вандроўка ў Парыж» – «Настрой!», 22.11.2019 Творчай лабараторыяй міжнароднага грамадскага аб'яднання «Тэатро» стала пляцоўка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, і за некалькі год творчай дзейнасці на гэтай сцэне з'явілася шмат цікавых праектаў, якія выклікалі цікавасць гледачоў. Да Новага году ў межах творчага супрацоўніцва паміж Беларуссю і Францыяй рыхтуецца святочны праект для дзяцей і дарослых – «Навагодняя вандроўка ў Парыж». Юных гледачоў тэатра чакае сустрэча з самымі любімымі героямі французскіх казак, захапляльная гісторыя пра дабро і зло, пра сяброўства і здраду і, вядома ж, падарожжа ў Парыж. Цікавую гісторыю гледачам распавядуць выдатныя акцёры РТБД разам з акцёрамі з Францыі. У спектаклі шмат песень і танцаў, якія выконваюць нашы французскія сябры. Госці праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сінцам – мастацкі кіраўнік міжнароднага аб'яднаня «Тэатро» Фабрыс Карэй, акцёр Бертран Лефевр і рэжысёр-пастаноўшчык Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлана Навуменка. Пачатак сустрэчы – 22 лістапада ў 13-15.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: