Урачы агульнай практыкі ў Маларыцкім раёне зараз самыя запатрабаваныя медработнікі. Яны здольныя, акрамя экстраннай дапамогі, вызначыць прычыны хваробы, паставіць дыягназ і прызначыць лячэнне. У перыяд пандэміі акцэнт зрабілі на прафілактыку і пераканалі вяскоўцаў у неабходнасці карыстацца індывідуальнымі сродкамі абароны. А пастаяннае ўзаемадзеянне з мясцовай ўладай, прадпрыемствамі і сёння павышае эфектыўнасць работы па вакцынацыі сельскага насельніцтва. 10 фельчарска-акушэрскіх пунктаў і 6 амбулаторый агульнай практыкі ўкамплектаваны кадрамі. Маладыя спецыялісты атрымалі жыллё і не збіраюцца пакідаць вёску.
Чаго яшчэ не хапае сельскай медыцыне? Які транспарт даязджае ў аддаленыя населеныя пункты?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» – 19 чэрвеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).