Падзяліцца:
Навінкі для здаровага ладу жыцця са Слоніма – у спажывецкія кошыкі беларусаў і не толькі! – «Свая зямля»,  28.12.2019 (відэаанонс)
27 снежня 2019
Навінкі для здаровага ладу жыцця са Слоніма – у спажывецкія кошыкі беларусаў і не толькі! – «Свая зямля»,  28.12.2019 (відэаанонс) Слонімскі мясакамбінат да Новага года і Каляд парадаваў прадуктамі для здароўя – у некаторых рэцэптурах наогул адсутнічаюць соль і цукар, зменшана колькасць і іншых дабавак. Тэхнолагі прадпрыемства выканалі патрабаванні беларускіх пакупнікоў і пашырылі лінейку паўфабрыкатаў. Міжнародныя сертыфікаты дазволілі парадаваць да свята партнёраў Еўразійскага эканамічнага саюза, а эксперты Ірана і Саудаўскай Аравіі высока ацанілі натуральнасць і якасць прадуктаў з ялавічыны. Якія заказы спажыўцоў у 2020 годзе бяруцца выканаць спецыялісты мясакамбіната? Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 28 снежня ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=WS8uU5bnlKE&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: