
Разам з навукова-тэхнічным прагрэсам з'явіліся і новыя спосабы уразлівасці чалавека. Як з дапамогай глабальнай сеткі могуць распаўсюджвацца пагрозы, абразы, паклёп, а вы самі можаце мімаволі парушыць закон? Як зберагчы сябе і сваіх блізкіх ад неправамернага ўмяшання ў асабістае жыццё і доступу да персанальнай інфармацыі? Чаму ў сацыяльных сетках варта пісаць толькі праўду і хто дапаможа вам адстаяць вашы правы? Якая адказнасць прадугледжана за правапарушэнні і злачынствы, учыненыя з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогій? Прадстаўнікі Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Сняжана Бахорына і Святлана Касцевіч ведаюць адказы на пытанні вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Вольгі Сямашка і Дзмітрыя Рубашнага.
https://www.youtube.com/watch?v=OYyVYRqcpAc&feature=youtu.be