Падзяліцца:
Небывальшчына бывае! – «Нясумны перапынак», 1.06.2017 (відэа+аўдыё)
1 чэрвеня 2017
Небывальшчына бывае! – «Нясумны перапынак», 1.06.2017 (відэа+аўдыё) «На думку замежных калег, наш цырк – самы лепшы цырк у Еўропе» - горда сцвярджае дырэктар Белдзяржцырка Уладзімір Шабан. «Калі чалавек, тым больш дзіця, пасля прадстаўлення становіцца хоць крышачку дабрэйшым, то гэта выдатна!» - працягвае заслужаны артыст Расіі, клоўн Андрэй Аверушкін. Для каго ў цырку створаны салярый? Чым беларускія пеўні таленавіцей за іншых? Ці добрыя наезнікі атрымліваюцца з мядзведзяў? Чым дыванны клоўн адрозніваецца ад іншых? Публіка якіх краін самая інтэрактыўная? Што за фестываль неўзабаве прыме цыркавы Мінск? Госці «Нясумнага перапынку» распавялі вядучым Паўлу Лазовіку і Аляксандру Аўчыннікаву, ці цяжка ставіць кропельніцу тхару і разыгралі з радыёслухачамі запрашальныя на новае прадстаўленне! https://www.youtube.com/watch?v=n3mWVDAOMgs&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: