Падзяліцца:
Невядомы складнік спадчыны Максіма Багдановіча – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 29.11.2018 (аўдыё)
29 лістапада 2018
Невядомы складнік спадчыны Максіма Багдановіча – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 29.11.2018 (аўдыё) Знойдзены невядомы верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча - гэта сенсацыйная вестка хутка абляцела ўсю Беларусь. Магчыма, доля выпадковасці і ёсць у нечаканай знаходцы, але проста так нічога не адбываецца. За такімі падзеямі заўсёды можна прасачыць шлях росшукаў навукоўцаў, музейшчыкаў, людзей, неабыякавых да гісторыі і культуры сваёй краіны. “Невядомы складнік спадчыны Максіма Багдановіча” – так вызначана тэма літаратурнага “Творчага вечара”. Госці студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец і дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мікола Трус. Пачатак эфіру – 29 лістапада ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: