Падзяліцца:
Nouvelle Philharmonie ў праграме «Настрой!», 15.12.2018
14 снежня 2018
Nouvelle Philharmonie ў праграме «Настрой!», 15.12.2018 У Беларусі музычны праект Nouvelle Philharmonie бывае даволі рэдка: шчыльны канцэртны графік, але прыезд трыа на радзіму – заўсёды падзея. Скажам, гэтым разам музыканты даюць цэлую серыю канцэртаў! Мініяцюры Гія Канчэлі і «Поры года» Макса Рыхтэра ўжо сыгралі ў Жлобіне і Гомелі. На чарзе – Мінск, Пінск, Баранавічы і Гродна. Ну, а ў субботу выпускнікі лепшых еўрапейскіх школ і прызёры самых прэстыжных конкурсаў, беларускія музыканты Арцём Шышкоў, Дзмітрый Цыпкін і Сяргей Смірноў завітаюць у госці да Аліны Страшкевіч. Абяцаем шмат добрай музыкі, цікавых гісторый і творчых падарункаў. Свае пытанні, дарэчы, у рэжыме онлайн змогуць задаць і слухачы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё! Кароткі нумар для СМС-паведамленняў – 1062, тэлефон студыі прамога эфіру – (017) 284-87-21. Пачатак эфіру – 15 снежня у 14-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: