- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Новогодний эфир Первого национального канала Белорусского радио
- Навагодні эфір Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё

У святочныя дні Першы канал радыё падрыхтаваў для сваіх слухачоў шмат цікавых праграм і сюрпрызаў. 31 снежня пра галоўныя падзеі 2017 года ў палітычным, эканамічным, сацыяльным, культурным і спартыўным жыцці краіны распавядзе спецыяльны выпуск аналітычнай праграмы "Акцэнты".
Навагоднюю эстафету падхопіць віншавальны інтэрактыўны эфір "Настрой! - 365 шчаслівых хвілін". Пачнецца праграма ў 15:05. Яе ўдзельнікамі стануць самыя актыўныя слухачы канала і падпісчыкі ў сацыяльных сетках, якіх чакаюць прыемныя сюрпрызы і падарункі.
Прадоўжыць эфір у 21:00 навагодні "Творчы вечар". У фармаце музычна-пазнавальнага ток-шоу з удзелам вядомых дзеячаў культуры і мастацтва, зорак беларускай эстрады можна будзе даведацца пра знакавыя падзеі года, кур'ёзы і проста цікавыя варыянты сустрэчы свята...
Гэта і не толькі чакае нашых слухачоў у святочным эфіры. Сустракаем Новы год разам!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: