Падзяліцца:
Новы адрас дабрыні і чуласці – «Свая зямля», 9.02.2019 (відэаанонс)
8 лютага 2019
Новы адрас дабрыні і чуласці – «Свая зямля», 9.02.2019 (відэаанонс) 12 сацыяльных бізнес-праектаў рэалізуецца на тэрыторыі Папярнянскага сельскага савета, у тым ліку па ініцыятыве мясцовых прадпрымальнікаў адкрыты прыватныя пансіянаты для адзінокіх і інвалідаў. Старшыня сельсавета Мікалай Гільніч станоўча ацэньвае першыя крокі і прагназуе далейшы попыт на сацыяльныя паслугі. У аграгарадку Вішнёўка прапануецца шырокі спектр сацыяльных паслуг у прыватным пансіянаце «Утульны дом». Дырэктар Аляксандр Багамолаў бачыць сэнсам свайго жыцця дапамагаць нямоглым. Его метады прафілактыкі і цесная ўзаемасувязь з медыкамі робяць цуды. Ляжачыя хворыя хутка падымаюцца і пачынаюць самастойна хадзіць, да некаторых вяртаецца памяць і жаданне жыць. Пра планы маладога сельскага бізнесмена і партнёрства з мясцовай уладай – падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 9 лютага ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=mVMvzgK-8OQ&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: