Падзяліцца:
НОВЫ АДРАС УДАЛАГА СЕЛЬСКАГА БІЗНЕСУ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 12.06.2021 (відэаанонс)
11 чэрвеня 2021
НОВЫ АДРАС УДАЛАГА СЕЛЬСКАГА БІЗНЕСУ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 12.06.2021 (відэаанонс)

Бярэзінскі райвыканкам адобрыў шэраг бізнес-праектаў па развіцці фермерства, асабістай падсобнай гаспадаркі і агратурызму. Ініцыятыву праявілі былыя беспрацоўныя. Бясплатна ім прадаставілі магчымасць прайсці спецыяльныя курсы падрыхтоўкі і асвоіць азы прадпрымальніцкай дзейнасці. Аўтарытэтная камісія райвыканкама прыняла рашэнне аб выдзяленні дзяржаўнай бязвыплатнай субсідыі. Фінансавую дапамогу пачынаючыя бізнесмены накіравалі на закупку абсталявання, рамонт памяшканняў і набыццё інвентару.

Новы адрас сучаснага сельскага бізнесу з'явіўся ў вёсцы Гурэўшчына, што ў сямі кіламетрах ад райцэнтра. Алег Аляхновіч адкрыў аграсядзібу «Райскія азёры». Сёння тут ахвотна адпачываюць дарослыя і дзеці. Прыязджаюць турысты блізкага і далёкага замежжа.

Якія маршруты асабліва папулярныя? Чаго сёння не хапае для пашырэння турыстычнага бізнесу на вёсцы? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» – 12 чэрвеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: